Пра гэта паведамляе прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».
13 студзеня дакумэнт падпісаў намесьнік міністра Аляксандр Сіманаў.
Міністэрства юстыцыі выставіла да арганізацыі адразу некалькі прэтэнзіяў. Яны тычацца пасьведчаньня, статусу Цэнтру прававой абароны СМІ і наагул мэтаў і задач БАЖ.
Мін’юст, у прыватнасьці, лічыць, што на пасьведчаньні ГА «БАЖ» нібыта неправамерна зьмешчаныя надпісы «Прэса» і «Press», тым часам як БАЖ не зьяўляецца сродкам масавай інфармацыі. Ідзе спасылка на інцыдэнт з затрыманьнем на шклозаводзе «Нёман» журналіста А. Дзянісава, які ў лістападзе 2009 году «ажыцьцяўляў відэарэпартаж» на тэрыторыі заводу, пры гэтым «прадставіўся як журналіст і прад’явіў пасьведчаньне ГА «БАЖ».
Міністэрства юстыцыі лічыць, што такім чынам арганізацыя парушыла закон аб СМІ, а гэтыя дзеяньні прывялі да «неабгрунтаванага прысваеньня сябрамі дадзенай арганізацыі паўнамоцтваў журналіста сродку масавай інфармацыі».
Таксама Мін’юст лічыць, што дзейнасьць Цэнтру прававой абароны СМІ пры ГА «БАЖ» «не прадугледжана статутам» арганізацыі. «Больш за тое, задачы дадзенага фарміраваньня, выкладзеныя ў палажэньні аб ім, выходзяць за межы статутных задач ГА «БАЖ», — лічыць Мін’юст.
«Акрамя пералічанага, на сайце зьмешчана інфармацыя аб мэтах дзейнасьці ГА „БАЖ“, якія не адпавядаюць статутным», пазначана ў папярэджаньні Мін’юсту.
Міністэрства абавязвае кіраўніцтва БАЖ цягам месяца забраць усе выдадзеныя раней пасьведчаньні згаданага ўзору і «забясьпечыць... далейшую немагчымасьць карыстаньня імі»; ліквідаваць астатнія «парушэньні і выпрацаваць захады, накіраваныя на недапушчэньне ў далейшым парушэньняў патрабаваньняў заканадаўства і статута арганізацыі», а таксама «прадставіць Міністэрству юстыцыі доказы выкананьня пералічаных вышэй патрабаваньняў».
Кіраўнікі БАЖ заяўляюць, што абавязкова будуць абскарджваць папярэджаньне, якое лічаць неабгрунтаваным.