Блогерку з Мазыра асудзілі на зьняволеньне за ўдзел у пратэстах 2020 году
Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», палітзьняволеную блогерку і актывістку Паліну Зыль асудзілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу («удзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак»). За ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе ёй прызначылі адзін год калёніі.
Вядома, што ў 2020 годзе дзяўчына падтрымала пратэсты супраць фальшывых выбараў і гвалту, яна адбывала тады адміністрацыйны арышт.
Паліну Зыль затрымалі ў лютым 2025 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ 15 чалавек у сьпісе тэрарыстаў. Хто яны? Хроніка перасьледу 9 чэрвеняУ Мазыры затрымалі пацыентку анкалягічнага дыспансэру
Праваабаронцам таксама стала вядома аб затрыманьні пацыенткі анкалягічнага дыспансэру ў Мазыры Ірыны Левінай. Гэта адбылося 25 чэрвеня на выхадзе з установы. Жанчыну затрымалі некалькі чалавек у поўнай выкладцы і з дручкамі на вачах пацыентаў і мэдычнага пэрсаналу.
Вядома, што жанчына праходзіла хіміятэрапію. На 30 чэрвеня ёй прызначалі чарговую працэдуру.
Як паведамілі праваабаронцы, Ірыну затрымалі ў сувязі з палітычна матываванай справай. Зьмест абвінавачаньняў пакуль невядомы. Паводле апошняй інфармацыі, жанчыну зьмясьцілі ў СІЗА ў Гомлі. Ірына выхоўвае малалетняе дзіця.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Людзі зьвяртаюцца да нас у адчаі». Як зараз працуе «гарачая лінія» «Вясны»У Беларусі сталі актыўней судзіць за ўдзел у пратэстах
Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю, што ў апошнія месяцы сталі актыўней прадʼяўляць абвінавачваньні за ўдздел у пратэстах (арт. 342 КК), паведаміла «Вясна».
Гэта зьвязана з тым, што хутка міне 5 гадоў з часу акцый пратэсту, а значыць юрыдычна скончыцца тэрмін прыцягненьня да адказнасьці паводле гэтага крымінальнага артыкулу, пасьля чаго іх ўдзельнікаў нельга будзе асудзіць.
Але працягнецца перасьлед паводле артыкулу 293 (удзел у масавых беспарадках).
Праваабаронцы адзначылі, што судовыя працэсы паводле арт. 342 апошнімі тыднямі «пастаўленыя амаль на канвеер».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы інстытуту Dignity: Беларусь зноў лідзіруе у паказьніках катаваньняў