У Менску сарвалі вечарыну памяці паэткі Ларысы Геніюш

Ларыса Геніюш, архіўнае фота

У галерэі «Парасон» 8 ліпеня мелася адбыцца вечарына пра жыцьцёвы і творчы шлях беларускай паэткі.

Але падзея трапіла пад атаку прапагандыстаў — Азаронак, Гладкая, Гігін, Бондарава ды іншыя абрынуліся на арганізатараў у сваіх тэлеграм-каналах. У выніку абвестка пра вечарыну зьнікла, паведаміла «Еўрарадыё».

Сёньня пра тое, што абвестка пра вечарыну зьнікла і што падзея не адбудзецца, некалькі разоў з радасьцю напісаў у сваім ТГ-канале Рыгор Азаронак.

Пра жыццёвы і творчы шлях Ларысы Геніюш меўся расказаць паэт і даследчык літаратуры Міхась Скобла.

  • Ларыса Геніюш (1910–1983) — беларуская паэтка, дзяячка беларускага адраджэньня, захавальніца архіваў БНР. Разам з мужам была пазбаўленая чэскага грамадзянства і выдадзеная ў СССР, грамадзянства якога, нягледзячы на катаваньні і лягеры камуністычнага рэжыму, так і ня ўзяла.
  • У 2003 годзе пры зэльвенскай царкве з дабраславеньня мітрапаліта Філарэта ўсталявалі ейны бюст. У 2023 годзе яго цішком прыбралі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто такая Ларыса Геніюш, помнік якой скралі ўначы. І чаму яна дасюль нязручная для ўладаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Чэхіі вярнулі грамадзянства Ларысе і Яну Геніюшам
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьявілася фота дэмантажу помніка Ларысе Геніюш у Зэльве. На ім відаць людзі ў камунгасаўскай уніформе