У Беларусі за год колькасьць індывідуальных прадпрымальнікаў зьменшылася на 15 174 суб'екты гаспадараньня.
Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў зьвесткі аб разьвіцьці малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў краіне па выніках 2024 году.
Як вынікае з статыстыкі, у 2024 годзе дзейнічалі 237 326 індывідуальных прадпрымальнікаў, што складае 94,1% да ўзроўню 2023 году, калі аналягічны паказьнік вызначаўся лічбай у 252,5 тысяч суб’ектаў гаспадараньня.
Згодна з афіцыйнай статыстыкай, летась сярэдні лік працаўнікоў арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва склаў 1 474 118 чалавек.
Удзельная вага прадпрымальнікаў у эканоміцы краіны ў 2024 годзе склала 35,8%, што на 1,2 % перавысіла аналягічны паказьнік 2023 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Савет Рэспублікі ўхваліў зьмены, якія тычацца заробку індывідуальных прадпрымальнікаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі з 1 верасьня спыняць усе прыватныя адукацыйныя праграмы ў дашкольных установах ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За год Беларусь страціла звыш 10 тысяч прадпрымальнікаў