Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузінскія ўлады даслалі ў адміністрацыю Трампа «абразьлівы» ліст


Робін Даніган (Robin Dunnigan)
Робін Даніган (Robin Dunnigan)

Кіраўніцтва Грузіі (партыя «Грузінская мара») даслала «пагрозьлівы, абразьлівы і несурʼёзны» ліст у адміністрацыю Дональда Трампа неўзабаве пасьля таго, як ён стаў прэзыдэнтам ЗША.

Пра гэта апавяла амбасадарка ЗША ў Грузіі Робін Даніган ў інтэрвію Грузінскай службе Радыё Свабода.

Ліст быў настолькі нечаканы, што «Вашынгтону спатрэбіўся час, каб скласьці адказ».

Перад гэтым амбасадарка перадала грузінскім уладам прапанову ЗША спыніць антыамэрыканскую рыторыку.

Цяпер ЗША рыхтуюць новы закон Megobari (грузінскае слова «сябар»), які ўзмацняе кантроль за сувязямі Грузіі з Расеяй і Кітаем.

«Адносіны паміж нашымі ўрадамі знаходзяцца ў вельмі складанай сытуацыі, і я думаю, што рэпутацыя Грузіі сапраўды пацярпела», — сказала дыпляматка.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG